Palina – Месяц (BY) Lyrics

Месяц будзе доўгі
Паблізу толькі злыя-злыя волкі
А ты для іх наіўная авечка
Спалохана бяжыш

Уцякае рэчка
Душа дрыжыць, як на паветры свечка
Яно ўсё так балюча, недарэчна
Спалохана маўчыш

І хочацца завыць
Няма чаго чакаць
Як быццам снегапад

Сэрца, як фісташка
Зацягне рукі кабельная сцяжка
Не кожны зразумее як тут страшна
Глядзець у пустату

Ідзе бычок, хістаецца і плача
Цярпенне хутка скончыцца, ён бачыць
Я хутка ўпаду

Колькі так трымацца
Мне хочацца кахаць і не баяцца
Мне хочацца забыць пра ўсё адразу
Зафарбаваць знутры

Але сэрца не прабачыць ціхай здрады
У скронях б'юцца пульсам аўтастрады
Я ведаю на гэта змарнавана
Занадта шмат любві

Давай па тармазах
Трамвай ідзе ў дэпо
Краіна ў слязах
Ты ў ёй маё акно

Ты ў ёй маё акно
Ты ў ёй маё акно
Ты ў ёй маё...

Comments (0)