N.R.M. – Lohkija-lohkija Lyrics

Rock

Здымай сядло
Гасі сьвятло
Па плечы сьнегу намяло
Ці то ня сьнег
Ці проста час
Зьмяняе сьвет
Зьмяняе нас
Растуць дамы
Пасьля дажджу
Будуем мы
Сваю мяжу
Будуем мы
Магутны мур
Каб там схаваць
Сваю душу

Лёгкія-лёгкія
Нашы далёкія
Цяжкія-цяжкія
Блізкія нашыя
Сьветлыя-сьветлыя
Нашы памерлыя
Цёмныя-цёмныя
Нашы штодзённыя

У сьветлым сьне
Ці ў цёмных днях
Сказалі мне
Што ты — мая
Ніхто нічый
Усе свае
І кожны дбае пра сябе
І кожны сам
Сабе бальзам
На раны лье начной парой
І мы глядзім
Бязглузды фільм
Дзе кожны — сам сабе герой

Лёгкія-лёгкія
Нашы далёкія
Цяжкія-цяжкія
Блізкія нашыя
Сьветлыя-сьветлыя
Нашы памерлыя
Цёмныя-цёмныя
Нашы штодзённыя

Было і ёсьць
І наша злосьць
Нібыта ў глытках нашых косьць
Над намі страх
Нібыта сьцяг
І мы жывем, нібы ў гасьцях
Зьбірай сяброў
Запальвай газ
Усё стагодзьдзе — дэкаданс
Здымай сядло
Гасі сьвятло
Па плечы сьнегу намяло

Лёгкія-лёгкія
Нашы далёкія
Цяжкія-цяжкія
Блізкія нашыя
Сьветлыя-сьветлыя
Нашы памерлыя
Цёмныя-цёмныя
Нашы штодзённыя

Лёгкія-лёгкія

Цяжкія-цяжкія

Сьветлыя-сьветлыя
Нашы памерлыя
Цёмныя-цёмныя
Нашы штодзённыя

Здымай сядло
Гасі сьвятло
Па плечы сьнегу намяло

Comments (0)