N.R.M. – Fabryka Lyrics

Rock

І вось гэты новы дзень -
Дзень адзін з ланцугу
І я ў вакно глядзеў
Праз імжу, праз смугу
Выбіраеш - выбірай
Каляровы неба край
Выбіраеш - выбірай
Дзіўны край Індакітай

Толькі фабрыка ў маім акне
Будзе жыць у летаргічным сьне
Толькі фабрыка ў маім акне
Не прачнецца нават па вясьне

Прыйшоў гэты новы дзень
І згарэў, не сагрэў
І ты ў гэты новы дзень
Пасталеў, пастарэў
Робіш выгляд - я раблю
Што люблю ўсю Зямлю
Добры вечар, добры дзень -
Нібы колы па вадзе

Толькі фабрыка ў маім акне
Будзе жыць у летаргічным сьне
Толькі фабрыка ў маім акне
Не прачнецца нават па вясьне

Прыйшоў невядома хто
Шэры твар, бляклы твар
І сказаў, што цяпер ён тут
Гаспадар, гаспадар

І можна ўсё забыць
Есьць і піць, сноў ня сьніць
І можна набыць віно
І глядзець у вакно
Разумееш - зразумей
Што ня згас яшчэ агмень
А калі агмень ня згас -
Нам згасаць яшчэ ня час!

Толькі фабрыка ў маім акне
Будзе жыць у летаргічным сьне
Толькі фабрыка ў маім акне
Не прачнецца нават па вясьне

Comments (0)