Ну карацей, я выйшаў ранкам з хаты
Зусім здаровы, не зусім багаты
Іду-гляджу на неба, ды на глебу
Наўпрост і ўбок, направа ды налева

Наўпрост адно - вар'яты ды маньякі
Налева - валацужныя сабакі
І лепей вам ня бачыць, што направа
І ўсё адно, мы зробім нашу справу

І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!

Мужчыны п'юць, а потым прагнуць бою
Жанчыны прагнуць міру ды спакою
На гэтай глебе, надта урадлівай -
Міжполавыя творацца канфлікты

Які народ?! Якая на хрэн мова?!
Народ дурны - ён любіць жыць хрэнова!
А я люблю народ, хоць неўзаемна
Люблю любіць - любіць заўжды прыемна

І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!

Ну вось і ўсё, вяртаюся дадому
І небагаты, і ўжо нездаровы
Паўсюдна грып і іншая зараза
Ну паспрабуй здаровым тут застацца!

Але пляваць! Сябе мы зробім самі
Прыгожымі дзяржаўнымі мужамі!
Ці бруднымі ванючымі бамжамі!
Вось кім захочам, тым сябе і зробім!

І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!
І будзе так, як трэба нам!

Comments (0)