Dymna Lotva – P.S. Пахаванне Зямлі Lyrics

Rock

Не загоіцца рана,
І слёзы бяроз,
Што рубілі на саван,
Абмыюць пагост.
Кветкі хавалі,
Хавалі зямлю.
Атрута нябачная
Паўсюль...

Сабе самой
Труна ты.
Усё жывое
Прыняслі ў ахвяру.

Кветкі хавалі,
Хавалі зямлю.
Атрута нябачная
Паўсюль...

Пыл і попел.
Пыл і попел...

Прах i попел.
Прах i попел...

Кожнай істоце – смерць.
Кожнай істоце – смерць!

Нікога -
Адна ты.
Чорнай вясною
Пахавалі маці
Жывой.

Comments (0)